У Беларусі стала яшчэ больш электрамабіляў: +15 тысяч ад пачатку года
Электрамабіль / belorusneft.by
У Беларусі ад пачатку года колькасць электрамабіляў вырасла прыкладна на 15 тысяч — цяпер па дарогах краіны ездзіць больш за 65 тысяч электракараў. Гэта амаль удвая больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз.
Адначасова развіваецца зарадная інфраструктура: ад пачатку 2026 года колькасць зарадных станцый вырасла на 500 і перавысіла 2,7 тысячы.
Улады плануюць да 2030 года павялічыць парк электрамабіляў да 300 тысяч, а колькасць зарадных станцый — да 15 тысяч.
Паводле слоў міністра, Беларусь застаецца адным з лідараў на постсавецкай прасторы па колькасці электрамабіляў на душу насельніцтва.