У Бабруйску пакаралі прадпрыемства, якое не хацела даваць абітурыенту мэтавае накіраванне

Прыёмная кампанія, ілюстрацыйнае фота

Прыёмная кампанія, ілюстрацыйнае фота / КДК

У Бабруйску службовых асобаў аднаго з прадпрыемстваў пакаралі за тое, што яны адмовілі абітурыенту ў заключэнні дамовы на мэтавую падрыхтоўку.
 
Абітурыент хацеў атрымаць накіраванне на мэтавую падрыхтоўку ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі. "Мэтавікі", як вядома, навучаюцца за кошт тых, хто дае накіраванне. А пасля навучання павінны вярнуцца на адпрацоўку да свайго працадаўцы.

На прадпрыемстве заявілі, што ўжо заключылі тры мэтавыя дамовы з трыма абітурыентамі на тую ж спецыяльнасць — "будаўніцтва будынкаў і збудаванняў". Пасля адмовы абітурыент паскардзіўся ў абласны Камітэт дзяржкантролю.

Там заявілі, што заканадаўства не абмяжоўвае колькасць дамоваў з абітурыентамі, якія прэтэндуюць на адно мэтавае месца. У выніку студэнту далі мэтавае накіраванне, а службовых асобаў прадпрыемства прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.