Сярэдні чэрвеньскі заробак у Беларусі на 100 рублёў вышэйшы за травеньскі

Грошы, ілюстрацыйнае фота

Грошы, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Сярэдні заробак у Беларусі за чэрвень склаў 3104,1 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 100 рублёў больш, чым сярэдні заробак за травень.

Найбольшы сярэдні заробак атрымліваюць жыхары Мінска — 4054 рублі. Гэта на 950 рублёў больш, чым у сярэднім па Беларусі.

Сярэдні заробак у Мінскай вобласці склаў 3138 рублёў, Гродзенскай — 2824 рублі, Брэсцкай — 2745 рублёў, Гомельскай — 2736 рублёў, Віцебскай — 2668 рублёў, Магілёўскай — 2626 рублёў. 

Самыя высокія сярэднія заробкі зафіксаваныя сярод айцішнікаў — 6190 рублёў. Менш за ўсё зарабляюць работнікі адукацыі (2369 рублёў), сферы забаў і спорту (2290 рублёў), а таксама паслуг і харчавання (2214 рублёў).

Дарэчы, медыянны заробак за травень склаў 2314,9 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.