Скончылася пяцігадовая дыскваліфікацыя, якую ІІХФ наклала на Дзмітрыя Баскава
Дзмітрый Баскаў / ФХБ
Завяршыўся пяцігадовы тэрмін дыскваліфікацыі, якую Міжнародная федэрацыя хакея наклала на куратара ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрыя Баскава. Рашэнне ІІХФ было прынятае 9 верасня 2021 года. Прычынай сталі ціск з боку Баскава (які тады ўзначальваў Федэрацыю хакея Беларусі) і дыскрымінацыя спартоўцаў па палітычных матывах.
"Сёння я перагортваю гэтую ганебную для Міжнароднай федэрацыі хакея старонку, каб з патроенай энергіяй працаваць на карысць беларускага хакея", — напісаў Баскаў у сваім тэлеграм-канале.
Баскаў — былы прафесійны спартовец, а цяпер прадпрымальнік і член Савета Рэспублікі. Яго падазраюць у датычнасці да гібелі Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года: расследвальнікі выявілі, што яго тэлефон быў адзначаны на "Плошчы Перамен" падчас збіцця мастака. Тым не менш, ні Баскаў, ні іншыя датычныя асобы ў Беларусі не панеслі ніякага пакарання за гібель Бандарэнкі.