Расійскія войскі атакавалі Кіеў, ёсць загінулыя і дзясяткі параненых
Наступствы ўдару па Кіеве 20 жніўня / ДСНС Украіны
У ноч на 20 жніўня расійскія войскі ўдарылі па Кіеве і Кіеўскай вобласці.
У выніку атакі загінулі 12 чалавек, прычым сямёра з іх — у адным саломенскім раёне Кіева. Пра гэта са спасылкай на гарадскога галаву Уладзіміра Клічко перадае hromadske.ua. Пацярпелі, паводле звестак СМІ, 33 чалавекі.
Украінская чыгунка змяніла рух шэрагу прыгарадных і рэгіянальных цягнікоў праз пашкоджанне чыгуначнай інфраструктуры.
Падчас расійскай атакі на Украіну Польшча падняла ў паветра вайсковую авіяцыю. У стан гатоўнасці былі пераведзеныя наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай разведкі
21 жніўня ў Кіеве абвясцілі днём жалобы ў памяць пра ахвяры масіраванай атакі РФ на ўкраінскую сталіцу. У гэты дзень будуць прыспушчаныя сцягі і забароненыя любыя забаўляльныя мерапрыемствы.