Па поўначы Беларусі на раніцу аўторка абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / freepik.com

У аўторак, 6 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Зранку і ўдзень вецер будзе парывісты, месцамі на поўначы — да моцнага, 15-18 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +16...+22 градусаў.

У сераду, 7 кастрычніка, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература ўначы складзе +4...+9 градусаў, месцамі чакаецца да 12 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 13-20 градусаў цяпла, па поўдні прагназуецца да 22 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.