Краўцоў: усе забылі пра Калеснікаву, а яна становіцца ледзь не асобай №1
Марыя Калеснікава і Іван Краўцоў / LookByMedia
Былы прадстаўнік штаба Бабарыкі і экс-сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў у падкасце Елізаветы Пракопчык "Бякі-Букі" паразважаў пра з'яўленне экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты на канферэнцыі "Новая Беларусь" і дзейнасць Марыі Калеснікавай.
Прыход Віктара Бабарыкі на канферэнцыю Краўцоў лічыць "слабым ходам". Па словах былога прадстаўніка штаба, палітык не здолеў "вызначыцца, ты будуеш сваё ці ўдзельнічаеш у агульным руху". Пры гэтым, адзначыў экс-сакратар у КР, пасля канферэнцыі многія кінуліся абмяркоўваць Бабарыку, спрачацца з ім, нават аналізаваць, як ён сядзеў у зале.
"Але ўсе забылі пра Калеснікаву. Гэта значыць, яго [Бабарыку на канферэнцыі] там абасралі. Але калі паглядзець на тыя мерапрыемствы, у якіх удзельнічае кожны тыдзень Калеснікава, на ўзровень людзей, з якімі яна сустракаецца, то гэта наогул не параўнаць.