Дажджы, навальніцы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў сераду
Дождж / pexels.com
У сераду, 22 ліпеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 16-22 градусаў цяпла.
У сераду, 23 ліпеня, таксама будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, удзень пры навальніцах — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 6-11 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 16- 22 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе — да +24 градусаў.