Без ападкаў і да +24 градусаў будзе ў Беларусі ў чацвер
Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 13 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +19...+24 градусаў.
У пятніцу, 14 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць. Таксама будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе 4-10 градусаў са знакам "плюс", месцамі прагназуецца да 13 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +19 градусаў па паўночным усходзе да +27 градусаў па паўднёвым захадзе.