Ад скульптуры беларускай жанчыне да экспертнай роўнасці і пенсій — эфір
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
У Беларусі збіраюцца паставіць новую скульптуру ў гонар Года беларускай жанчыны: дзяўчына ў вянку і са снапом жыта павінна ўвасабляць “Беларусь квітнеючую”. Прыкладна ў гэты ж час на галоўнай палітычнай падзеі дэмакратычных сіл — канферэнцыі “Новая Беларусь” — будучыню краіны зноў абмяркоўвалі пераважна мужчыны.
Розныя палітычныя сістэмы, розныя каштоўнасці — але ці настолькі розныя ўяўленні пра тое, дзе месца жанчыны і хто мае права гаварыць ад яе імя. У новым выпуску “Гендар_гэпа” паглядзім на канферэнцыю “Новая Беларусь” праз гендарную прызму.
Чаму недастаткова проста сказаць, што да ўдзелу ў працы панэляў запрасілі “найлепшых экспертаў”, калі гэтымі экспертамі раз за разам аказваюцца мужчыны? Чаму пытанні гендарнай роўнасці важныя нават тады, калі гаворка ідзе пра бяспеку, эканоміку, будучыню Беларусі? Тэмы ж нібыта “агульныя”, а не “жаночыя”. Ці сапраўды больш ранняя пенсія — прывілея жанчын, і як змяняецца гэтая карціна, калі палічыць не толькі аплатную, але і неаплатную працу? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 12:00.
Праграма выходзіць раз на два тыдні.