Украіна пасля вайны будзе мець "крыху іншую форму" — Трамп

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Белы дом

Пасля вайны Украіна, верагодна, застанецца незалежнай, але зменіць свае межы, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у адказе журналістам.

Журналіст спытаўся, ці чакае Трамп, што пасля заканчэння вайны Украіна будзе свабоднай і незалежнай. На гэта ён адказаў: "Я думаю, мы ўсё ўладзім, і я думаю, што гэта адбудзецца і Украіна, урэшце, будзе мець трохі іншую форму".

"Галоўнай перашкодай" для дасягнення міру Трамп назваў асабістую непрыязь паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным. Трамп адмовіўся адказваць на пытанне, каму з гэтых лідараў ён давярае больш, адзначае hromadske.ua.

Таксама Трамп не падтрымаў меркаванне, быццам Пуцін зацягвае час перамоваў і выкарыстоўвае амерыканскага прэзідэнта: "Ніхто не быў больш жорсткім у дачыненні да Расіі, чым я. Паглядзіце на наш гандаль. Паглядзіце, што я зрабіў з імі з дапамогай санкцый і іншых захадаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.