Сяргей Ціханоўскі запусціў YouTube-канал, але без звычайных стрымаў
Сяргей Ціханоўскі / “Аптека, улица, фонарь”
Беларускі актывіст Сяргей Ціханоўскі запусціў новы канал на YouTube, дзе ён будзе будзе чытаць казкі і вершы. Назва канала — “Аптека, улица, фонарь”.
"Яшчэ седзячы ў турме ў 2023 годзе, я вырашыў, што ствару асобны YouTube-канал для сваіх вершаў. Кажуць, вершы — гэта люстэрка душы. Я запрашаю вас усіх зазірнуць да мяне ў душу”, — сказаў Ціханоўскі ў прома-роліку.
Аўтар абяцае штотыдзень выкладваць свае вершы, напісаныя за час зняволення. Большасць відэа адрасаваная беларусам, але ёсць і для ўкраінцаў і расіянаў.