Што за “рэбус” псуе адносіны Лукашэнкі і Пуціна і пры чым тут вайна — эфір

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

На сустрэчы з Пуціным у суботу, 29 жніўня, Лукашэнка хваліўся не толькі ростам гандлю з Расіяй, але і асобна (і асабліва) тым, што беларускія вытворцы гатовы выканаць усе запыты расійскіх пакупнікоў адносна беларускай мікраэлектронікі. “І прыемна, што ў гэтым тавараабароце вялікае месца займае электроніка сучасная”, — сказаў Лукашэнка. Аб тым, што найперш гэтая мікраэлектроніка выкарыстоўваецца ў расійскіх ракетах і дронах, якія тэрарызуюць Украіну, ён сціпла прамаўчаў. Затое неаднаразова намякаў на нейкія праблемы “на поўдні Беларусі і захадзе Расіі”, якія неяк трэба вырашаць.

Ці сапраўды так усё аптымістычна ў супрацы і гандлі з Расіяй і чаму Лукашэнка так хваліцца айчыннай мікраэлектронікай? Ці сапраўды расійская эканоміка ўваходзіць у “перыяд турбулентнасці” і што за рэбус умяшаўся ў беларуска-расійскія адносіны? Ці сапраўды беларускім крамам пагражаюць пустыя паліцы і што за гандаль “фамільным срэбрам” ён распачаў у Віцебскай вобласці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.