Сенат ЗША разгледзіць новыя жорсткія санкцыі супраць Расіі

Сенат ЗША

Сенат ЗША / AFP / Scanpix

Сенат ЗША разгледзіць законапраект аб новых жорсткіх санкцыях супраць Расіі, над якім працаваў нядаўна памерлы рэспубліканец Ліндсі Грэм. Дакумент, які сенатар паспеў узгадніць з Белым домам за некалькі дзён да смерці, ужо афіцыйна ўнесены ў Кангрэс.

Ініцыятыву падтрымалі больш за 60 сенатараў ад абедзвюх партый.

"Паколькі Украіна змяняе сітуацыю на полі бою, наш законапраект аб санкцыях супраць Расіі будзе мець гістарычнае значэнне для спынення гэтай крывавай бойні, якую вядзе Расія", — заявіў суаўтар праекта, сенатар Рычард Блюменталь.

Законапраект прадугледжвае санкцыі супраць вышэйшага кіраўніцтва Расіі, у тым ліку Уладзіміра Пуціна, а таксама алігархаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць вайну.

Пад абмежаванні таксама могуць трапіць:

 расійскія судны, якія перавозяць нафтапрадукты, газ, уран і іншыя грузы;

 замежныя кампаніі і асобы, якія пастаўляюць «крытычна важныя тавары» для расійскага ВПК;

 Цэнтральны банк РФ, "Сбербанк", ВТБ і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.

Для краін, якія купляюць расійскую нафту і газ або дапамагаюць Маскве абыходзіць санкцыі, прапануецца ўвесці 100-працэнтны тарыф.

Акрамя таго, законапраект прадугледжвае поўную забарону на інвестыцыі ў расійскую эканоміку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.