"Вырастил травку тут мне?" Читайте фрагмент из новой книги Максима Знака "Колонисты"
Произведение сочетает чёрный юмор с болезненной реальностью / kropka.lt
В издательстве SVIEDKI вышла новая книга белорусского юриста и бывшего политзаключённого Максима Знака "Колонисты".
Её уже можно купить в польских магазинах.
"Колонисты" — это сборник коротких тюремных историй и продолжение его книги "Зэкамерон", рассказывающее о жизни в белорусской исправительной колонии.
Книга основана на личном опыте Максима Знака. Она открывает мир, живущий по собственным правилам, ритуалам и иерархиям, полный абсурда.
Произведение сочетает чёрный юмор с болезненной реальностью.
С разрешения автора и издательства, Еврорадио публикует фрагмент "Колонистов".
***
Сваімі нагамі
Амерыканскія вязні ў якасці тэрапіі гадуюць расліны. На асабістай градцы буяе гадаванец, цягнецца да сонейка, а разам з раслінай і вязень стае на шлях да светлага і сумленнага.
Тут, у лагеры, было інакш. Каб зарабіць права на градку, трэба было пастарацца, і сцяжынка гэтая часам прыводзіла да не вельмі сумленнага і зусім не светлага. Адразу ж не дазвалялі.
– Ведаеш, я зайздрошчу нашым курам, – сказаў адзін зэк свайму брыгадзіру.
Эўфемізм “куры” ён выкарыстоўваў для замены неэтычнага слова пеўні. Было ў лагеры тады нейкае абвастрэнне. Атраднікі ўсім на сур’ёзных шчах тлумачылі, што казаць “певень” – гэта абразліва і зняважліва, што трэба казаць “нізкі сацыяльны статус”. Гэта таксама быў эўфемізм, нават дазволены адміністрацыяй…
– Ты. Зайздросціш. Курам, – паўтарыў кожнае слова брыгадзір, спрабуючы скласці іх у штосьці, што мела б хоць нейкі сэнс.
– Ну так! Ведаеш, што прыдумалі? Там за сметніцамі метр зямелькі… Ніхто не ходзіць, вядома… А яны там і цыбульку, і пятрушачку росцяць, і яшчэ нейкую зеляніну… І кветачкі, заразы, вырошчваюць… Пашанцавала…
– Ну, шлях у гарэм адкрыты для ўсіх, – філасофскі зазначыў брыгадзір. – Але гэта трэба вельмі любіць цыбулю і пятрушку.
Казаў, а ў самога ў галаве круцілася: чаму цяпер і менавіта з ім заведзеная размова? Ці проста так склалася, ці суразмоўца хоча такім чынам папярэдзіць, ці перапрасіць, ці паздзекавацца?
Справа ў тым, што ў брыгадзіра быў свой гародчык. Быў ён бугор з нармальных, з тых, хто ўсіх задавальняе. На акенцы за фіранкай былі ў яго і перчык, і цыбулька, і нават рукала. Паводле ўсіх маральных законаў права на гэта ён меў, але фармальнага дазволу на расліны не было. Таму пра расліны людзі нібыта ведалі і адначасова не: хто ведаў, той маўчаў.
У галаве біліся пытанні. Чаму цяпер? Няўжо час? Куды перахаваць?
Але перахоўваць было ўжо позна. Калі ён зайшоў у кабінет, то імклівым рухам зрэнкі ўпэўніўся: фіранку на акне ўжо адсоўвалі. Усё было зразумела. У крэсле, задраўшы ногі на стол, сядзеў опер і ўсміхаўся, як кот, абжоршыся смятанай. Нібы ён тут плантацыю какаіну знайшоў, а не перчык маленькі, памерам з мезенец.
– Ну што… Мічурын?! – пачаў опер лагодна. – Вырасціў траўку тут мне?
– Ды якая траўка, начальнік, – адпірацца было бессэнсоўна. – Зеляніна.
– Юны натураліст! А ну ўзяў і выкінуў!
– Так-так! Так-так! – радасна заківаў не вельмі юны юннат-брыгадзір. – Зараз-зараз!
Ён быў шчаслівы ад таго, што сам будзе выкідаць расліны. Зараз вынесе, а па дарозе… выкіне – каб потым знайсці. І ўсё!
Але дарэмна радаваўся. І дарэмна не стаў плакаць па-сапраўднаму. Дрэнная акцёрская гульня выклікала пакаранне ад публікі:
– Не ве-ру! Не веру!!! – опер зняў ногі са стала. – Каго надурыць надумаў? Мяне??? Ох, глядзі… знішчу.
– Ды я што… я ж толькі… – брыгадзір шукаў словы. – Я ж сваімі рукамі… Гэты перчык з маленькага зярнятка…
– З зярнятка! – опер падхапіўся, падышоў да акенца, змёў гаршкі на падлогу. Расліны ляжалі на бетоне зялёныя і бездапаможныя.
Опер падняў над імі абцас берцаў, але раптам спыніўся. – Не, не буду нішчыць!
Зэк, было, нясмела ўсміхнуўся, але опер працягнуў:
– Не буду, бо ў выхаваўчых мэтах ты сам. Сваімі ўласнымі нагамі. Ну?!
Тады, не чакаючы ні імгнення, не прыбіраючы з вуснаў недарэчнай усмешкі, не гледзячы ні на опера, ні ўніз, стары юннат пачаў механічна тупаць ботамі па зялёным на падлозе.