Еврорадио публикует фрагменты книг из шорт-листа премии Гедройца. Читайте “Пентаквантар”

"Пентаквантар"

"Пентаквантар" / penbelarus.org

Белорусский ПЕН объявил шесть книг, вошедших в шорт-лист премии Гедройца — самой значительной независимой премии в белорусской литературе.

С разрешения ПЕНа Еврорадио опубликует четыре фрагмента из следующих произведений:

  • "Пентаквантар" (книги 1 и 2) Артема Шуканова (Gutenberg Publisher, 2025);

  • "Халодныя землі" Александра Карнауха (Gutenberg Publisher, 2025);

  • "Боў і мерць у Хротне" Дениса Трусова;

  • "Радзіна" Збыха Слуповского (Голиафы, Maraton, 2025).

Фрагменты зашифрованных авторов не будут публиковаться из соображений безопасности. Режим Лукашенко объявил организаторов литературной премии "экстремистами". За сотрудничество с организацией могут грозить репрессии.

Это книга "Цесля жыцця" Сергея Дубовцевича и "Лірнік" Александра Костюковича.

Читайте фрагменты из “Пентаквантар” Артёма Шуканова.

***

Першая старонка кнігі:

Калі б выраз “кліматычная норма” канчаткова не страціў за папярэднія дзесяцігоддзі ўсялякага сэнсу, гэты студзень у Кіёта паводле колькасці ападкаў перайшоў бы ўсе разумныя межы. Абанементы надвор’я сцвярджалі, што паслязаўтра дождж спыніцца, але ім ужо ніхто не верыў.

Развешаныя ўздоўж вуліц кіёцкага раёна Ямадзакіцё зіхатлівыя рэкламныя панэлі адбіваліся ў мокрым асфальце, што пасля захаду сонца рабіўся падобны да карціны імпрэсіяніста-пачаткоўца, якую кліматычны актывіст абліў прамысловым растваральнікам. Дождж змываў паплылыя гарадскія фарбы ў чыгунныя каналізацыйныя краты, з якіх катакомбы ліўневых калектараў неслі мутную плынь да ракі Камо і далей, на волю, у Осакскую затоку.

У тых частках гораду, дзе шыльды на сценах забароненыя, рэклама праектавалася аверлейнымі гарнітурамі проста на сеткавіцу карыстальнікаў у абыход антыманапольных рэгуляцый і законаў аб абароне правоў спажыўцоў. Віртуальныя палотны былі не менш квяцістыя за рэальныя, але не мелі аніякага шанцу быць прыгожа змытымі ў затоку студзеньскім дажджом.

З-пад пластыкавага брылька, што прыкрываў ад непагадзі ходнік з абодвух бакоў 32-й прэфектуральнай шашы, свяціліся шэрагі ўтульных рамэнных, мікраскапічных крам і банкаўскіх аддзяленняў на нулявых паверхах.

Прамільгнуўшы праз касыя алоўкавыя струмені дажджу ў прамянях ксенонавых фар, Одры Аганэсян прайшла па зебры пераходу і падышла да штучна састараных драўляных дзвярэй армянскага рэстарана “Бусел і цецярук”. У сухой паласе пад брыльком жанчына склала і абтрэсла парасон, стараючыся не запырскаць элегантнага шэрага паліто, здабытага на распродажы ў “Uniqlo”.

Парасон быў няпросты. Паверхня ўяўляла сабой ультратонкі дысплэй, што бесперапынна паказваў зменлівы складаны ўзор, ад якога абанаваныя алгарытмы сістэм відэаназірання вар’яцелі. Одры вельмі не хацела, каб хтосьці даведаўся, што сёння ў яе справы ў Ямадзакіцё.

Пачатак главы "Саола"

Учора непадалёк ад Тэн-Хоа-Вату бачылі лясную антылопу саолу, звера вельмі рэдкага, асцярожнага і палахлівага. Саолу доўгі час лічылі вымерлай, але гадоў пяць таму маладая самка трапіла ў фотапастку біёлагаў у лесе недалёка ад вёскі Бан-Фо-Мі. А ўчора баязлівую жывёліну заўважылі манахі недалёка ад манастыра. Вярнуўшыся з лясных прац, яны пакідалі рэчы ды сталі наперабой апісваць даўжыню вітых рагоў і асцярожнасць звычак ляснога цуду. Манахі палічылі з’яўленне саолы радаснай падзеяй, якая нясе ўдачу. Яны бачылі жывёліну здалёк, калі тая выйшла на край падобнай да шнару лясной прасекі пад электралініяй, якая сілкуе манастыр.

Электралінія была перакінутая праз гару, над вяршыняй якой з залысіны прасекі тырчала ажурная апора ЛЭП, нібы шкілет гіганцкага дрэва. Правады цягнуліся над схілам, правісаючы глыбокімі дугамі, чапляліся за гірлянды шкляных ізалятараў, падвешаных да раскінутых галін апор, абгіналі вяршыню гары і хаваліся з вачэй на супрацьлеглым баку. 

Яны неслі ў манастыр святло штучных сонцаў у ядрах стэларатараў у Хонґсе і энергію каламутных водаў Мэконґу, якія круцілі турбіны тысячатонных генератараў гідрастанцыі Сайнябулі. Чуючы песню хатняга духа нээба, які жыве ў пранґу, Кхам часта задумваўся пра крыніцы энергіі для манастыра і пра тое, што ўсё ў свеце звязваюць тонкія ніткі, якія нясуць энергію, як у электрычнай сістэме.

Манах успомніў пра саолу, калі, прачнуўшыся ў сваёй келлі і збіраючыся на шторанішні абрад кармлення так-бат, глядзеў на рысунак, што вісеў над ложкам. Ён быў зроблены даўным-даўно, калі Кхам жыў у манастыры Шэй. На вырваным з нататніка жоўтым аркушы былі намаляваныя горныя бараны — бхаралы, якія пасвіліся на камяністым схіле. 

Далёкія сваякі ўбачанай манахамі ў лесе саолы, такія ж таямнічыя і асцярожныя. Рысунак быў зроблены некалькімі хуткімі штрыхамі, але гэтыя скупыя рухі простага алоўка надзвычай ярка перадалі ззянне сонца за гарой і насцярожаныя позы жывёлін. Мастак прайшоў доўгі шлях праз горы, каб убачыць бхаралаў і нарысаваць іх на паперы.

Бараны на малюнку стаялі на краі снегавога языка, які пакрываў схіл гары: два схіліліся ў пошуках моху і травы, а адзін высока падняў галаву ды насцярожана глядзеў удалечыню і ўверх, быццам нешта ў небе прыцягнула ягоную ўвагу. Гэты рысунак быў адзінай асабістай рэччу Кхама. Кашая і кхатванґа не былі ў ягонай уласнасці. Яны — рэліквіі манастыра, а Кхам — іх носьбіт. Малюнак належаў яму і болей нікому.

Манах кожную раніцу глядзеў на яго, і гэта было першае, што ён бачыў, прачынаючыся. Вярнуўшыся з так-бату, Кхам скіраваўся ў пранґ для медытацый. Праходзячы паўз вялікі віган, ён услухоўваўся ў манатонны гул адтуль. У звычайным манастыры гэты будынак служыў бы для малітваў і ахвяраванняў Буду, але ў Тэн-Хоа-Ваце ў вялікім вігане бесперапыннаю
манатоннаю мантраю гудзелі высакавольтныя трансфарматары, а ў ахвяру прыносілася малая доля электрычнай магутнасці, што непазбежна затрачвалася на паніжэнне напружання. 

Трансфарматары сёння гудзелі крыху мацней, чым звычайна. Гук быў танчэйшы і больш вісклівы. Калі не ведаць, то розніцы і не пачуеш, але для Кхама яна была выразная. Манастыр рыхтаваўся да Танца масак, і хатні дух нээб, які жыў у пранґу, апрацоўваў звесткі з галаграфічнага дыска з пасылкі, прынесенай Кхамам.

Урывак з главы "Гастлбоксы"

Эрык спрабаваў успомніць, ці падпісваў сёння якія-небудзь дакументы. Здаецца, нічога не падпісваў. “Ён нас не спытаў, — разважаў ён. — Ён наагул нікога не спытаў. Не ўзяў згоды”. Одры была непрытомная з моманту аварыі. Ейных законных прадстаўнікоў — бацькоў — ніхто не прасіў нічога падпісваць, і Эрык зразумеў, што гэта было тое самае, чым выглядала: Факстрот парушыў глабальныя налады. Дзеля Одры. Эрыка кідала то ў жар, то ў холад. Ён узяўся за ручку дзвярэй трыццаць другога кабінета, затрымаўся на секунду і ўвайшоў у палату. Яму спатрэбіўся час, каб зразумець, на што ён глядзіць.

Людзі прывыклі аддзяляць сябе ад іншых і ад навакольнага асяроддзя. Мільёны гадоў эвалюцыі навучылі іх адрозніваць жывое ад нежывога, праводзіць выразную грань паміж адушаўлёным і пазбаўленым іскры духу. Машына пасярод палаты парушала гэты прынцып. Розум Эрыка ўпарта спрабаваў намацаць інтуітыўную мяжу паміж пульсацыяй махроў з трубак і прысосак ды аголеным бледным целам дачкі. 

Велізарны слізень з сервапрывадаў, помпаў, хірургічных прыладаў і датчыкаў наваліўся зверху на чалавечую істоту, абляпіў яе, прыціснуў да стала, як пухлая мяккая падэшва. Машына скарачалася ўсім корпусам, быццам нешта ўсярэдзіне было створанае для руху і жадала вырвацца вонкі, проста яго час яшчэ не прыйшоў. Скарачэнні нагадалі рухі кукалкі матылька. Яны заўсёды здаваліся Эрыку дзіўнай прамежкавай стадыяй жыцця. 

Ненармальнай, ненатуральнай. Але іх стварыла такімі прырода, а хто ён такі, каб ставіць пад сумнеў натуральнасць яе твораў? Хто ён такі? Эрык не адчуваў агіды, гледзячы на біямеханічны хірургічны апарат, хоць машына выглядала бясспрэчна агіднай. Адзінае, чаго ён так і не здолеў потым забыць, — як адзін з кароткіх адросткаў на баку біяпластыкавага смаўжа павярнуўся да Эрыка, бліснуўшы ў святле медычных лямпаў лінзаю прасветленай оптыкі. 

Сэнсар-вока затрымаўся на секунду, гледзячы мужчыну ў твар, і імгненным рухам павярнуўся назад. Эрык з ледзяным спакоем зразумеў, што ў гэтым пакоі нешта звышчалавечае, не-чалавечае, не-жывое змагаецца з смерцю. Ён больш не хацеў ведаць ні як называецца гэтая машына, ні як яна працуе. Ён зразумеў: тою прыладаю кіруе не абанемент, не нейкі праграмны адростак, а сам Факстрот, асабіста. І прысутнасць Эрыка Аганэсяна ў памяшканні яму толькі замінае. Ён выйшаў з палаты і акуратна зачыніў за сабою дзверы. Вярнуўшыся да Юмікі, апавёў, што Одры ў вельмі цяжкім стане, ейнае жыццё вісіць на валаску. Убачанага ён апісваць не стаў, але гаварыў дастаткова пераканаўча, каб жонка паверыла: усё магчымае даўно было зроблена, а цяпер робіцца тое, што лічылася немагчымым.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.