Еврорадио публикует фрагменты книг из шорт-листа премии Гедройца. Читайте “Халодныя землі”

"Халодныя землі"

"Халодныя землі" / giedroyc.penbelarus.org

Белорусский ПЕН объявил шесть книг, вошедших в шорт-лист премии Гедройца — самой значительной независимой премии в белорусской литературе.

С разрешения ПЕНа Еврорадио опубликует четыре фрагмента из следующих произведений:

  • "Пентаквантар" (книги 1 и 2) Артема Шуканова (Gutenberg Publisher, 2025);

  • "Халодныя землі" Александра Карнауха (Gutenberg Publisher, 2025);

  • "Боў і мерць у Хротне" Дениса Трусова;

  • "Радзіна" Збыха Слуповского (Голиафы, Maraton, 2025).

Читайте фрагменты из “Халодных земляў” Алексадра Карнауха.

***

Кася ўскінула стрэльбу, і рулі зірнулі на ваўкоў.

— Не, не, не, — зароў я, — не рабі гэтага!

Асляпляльная ўспышка разарвала цемру. Грымнула так, што нават вушы пазакладала. У вачах калыхалася зіхоткая пляма, за якой нічога не было відаць. Услед гахнуў яшчэ адзін стрэл, і ўсё вакол узвар’явалася ў дзікім вэрхале. Звяры мітусіліся па двары, вылі спалохана і злосна; грымелі бляшаныя барабаны, раўлі нечыя галасы. Усё патанула ў гэтым тлуме — і звяры, і людзі, і дзівосныя стварэнні.

З усіх ног прыпусціў я да Касі. Бег, натыкаючыся на цяжэрныя целы, адбіваўся нагамі, наносіў адчайныя ўдары, нібы нападальнік, які з сярэдзіны поля збіраецца даслаць мяч у браму. З самага пачатку ім было не да мяне: там, дзе стаяла Кася, віраваў клубок шэрых цел, і да яго далучаліся ўсё новыя вылюдкі, быццам у пекле адчынілі партал. Я крычаў што ёсць моцы, хапаўся рукамі за выскаленыя пашчы, не зважаючы на шчоўканне іклоў.

Аднак і далей ім стала зусім не да мяне, бо міма варот палілася рака агню. Я ашаломлена глядзеў, як двор запаўняўся істотамі больш кашмарнымі, чым тыя, хто штурмаваў дом. Іх высокія фігуры ў доўгім убранні разгойдваліся, як велізарныя маятнікі, злучаныя нябачнай ніткай. Увянчаныя рагамі жудасныя скураныя морды, недарэчна вялікія мясістыя насы, нарасці надброўных дуг над шалёна палаючымі вачыма, доўгія іклы — гэтыя тантрычныя здані быццам сышлі са старонак тыбецкіх кніг. Адны трымалі ў руках факелы, другія калацілі з усёй моцы па пустых баках, якія віселі ў іх на грудзях. 

Яны ўсё ішлі ды ішлі ўперад, спакваля запаўняючы сад. Не ведаю, колькі іх было — мо дзясяткі, а мо нават і сотні. Зграя спачатку кінулася ў бок хаты, потым схлынула і пацякла назад. Наўкола з’явілася пустата, а ў сярэдзіне гэтай пустаты ляжала Кася. Я схіліўся над ёй, не ведаючы, што рабіць. Барабаны змоўклі, усталявалася адносная цішыня, і гэту цішыню ў той жа час запоўнілі вой і дзяўканне. 

Страшыдлы замёрлі, але было відаць, як іх трасе: адных ледзь прыкметна, другіх быццам ліхаманка біла — яны падскоквалі на месцы, і звінелі, і грымелі, нібыта складзеныя з костачак, бомаў, ляскотак, кастаньет і яшчэ д’ябал ведае з чаго. Толькі д’ябал і ведаў, з чаго былі састаўленыя гэтыя істоты, бо кажухі на іх віселі як на жардзінах. Пудзілы соўгаліся і круцілі сваімі вусцішнымі мордамі, бы пераглядваючыся.

***

Над лесам усплыў месячны серп. У яго тонкім святле з’явіліся контуры дома з лушчаковымi водбліскамі мокрага даху. Я павесіў замок, зашчоўкнуў яго, і мы, не запальваючы ліхтара, рушылі дахаты. Без зыркага праменя цемра была не такой
шчыльнай, і я адчуваў сябе больш упэўнена, бо нават бакавым зрокам мог сачыць за тым, што рабілася навокал. Ішлі асцярожна, намацваючы пустату перад сабой, каб не наткнуцца на дрэва. 

Ля ганка перавялі дух. Цяжка і часта білася сэрца, быццам мы бегма беглі. Гэтыя ўдары адгукаліся ў вушах рытмічным шумам, у якім патаналі астатнія гукі ночы. Падняліся па прыступках на веранду і глядзелі, абапершыся на парэнчы, у цемру саду — варушкую, неспакойную. Там зноўку плавалі няясныя цені, яны прымалі розныя абрысы: то гэта быў сабака, то раптам я выразна бачыў чалавека на карачках. Я напружана ўглядаўся, чакаючы, што вось-вось з’явіцца нешта цялеснае, але, магчыма, гэта былі тыя самыя клубы туману, а мо прывіды на сятчатцы. Я дакрануўся да Касі — дзяўчына калацілася.

— Холадна, — прашаптала яна, — абдымi мяне.

Я паслухмяна выканаў яе просьбу, ашчапіў рукамі худзенькую фігурку і асцярожна прыціснуў да сябе, намагаючыся супакоіць яе. Хвалі дрыжыкаў прабягалі па напружаным целе, скаваным холадам і страхам. Яна раптам павярнулася да мяне і ўткнулася носам у шыю. Ледзяныя пальцы намацалі мае далоні, падняліся вышэй і забраліся ў рукавы курткі. Заспеты знянацку гэтым раптоўным парывам шчырай даверлівасці, я замёр, прыслухоўваючыся, як унутры расце цёплае, радаснае адчуванне, ад якога знікалі і вага, і сувязь з зямлёю.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.