Пра масты, вузлы, люстрацыю і месца на палітычным полі — эфір з Касцюговай

Настасся Касцюгова

Настасся Касцюгова / Еўрарадыё

На “палітычнае поле” вярнуўся Віктар Бабарыка. Не сказаць, што вярнуўся, як кажуць, “з нагі”, адразу вызначыўшы і прыярытэты, і сваё месца ў агульнай расстаноўцы сіл, але тым не менш — з гучнымі заявамі. Пра нецікавасць беларусаў у Беларусі да дэмсіл і таго, чым яны за мяжой займаюцца, пра жаданне стварыць нейкую структуру, якая будзе злучаць і розныя ініцыятывы, і беларусаў дыяспары з беларусамі ўнутры краіны, і гэтак далей. Наўпроставых заклікаў да перамоў з рэжымам, перагортвання старонкі не было, але… Паралельна на канферэнцыі “Новая Беларусь” гучалі як дыскусіі пра люстрацыю і пакаранне агулам, так і пра “падарункі для Лукашэнкі” ў выглядзе непазбежнага крымінальнага пакарання.

Ці стала зразумела, на якім краі палітычнага поля будзе іграць Віктар Бабарыка і ці стане ён паплечнікам прыхільнікаў перамоў з рэжымам (або яны — яго)? Ці сапраўды беларусам нецікава, чым жывуць суайчыннікі па іншы бок, і ці ёсць запыт на “масты Бабарыкі”? Чаму сёння размовы пра пакаранне шкодныя і калі для іх прыйдзе час? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.