Пад прыкрыццём: як рэжым Лукашэнкі зарабляе на вайне і шпіянажы — эфір
Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
Даўно не сакрэт, што спецслужбы вельмі любяць дзейнічаць на тэрыторыі іншых краін пад дыпламатычным прыкрыццём — уладкоўваючы сваіх агентаў у амбасады ды консульствы пад выглядам дыпламатаў і супрацоўнікаў дыпмісій. Тут табе і легальнае знаходжанне ў краіне, і дыпламатычная недатыкальнасць. А з улікам таго, што на сёння спецслужбы Лукашэнкі і Пуціна ўяўляюць сабой фактычна дзве часткі аднаго цэлага, то на каго працуюць ”чырвона-зялёныя шпікі”, відавочна. Гэтак жа як ужо фактычна відавочна, што беларускія прадпрыемствы — частка расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Што дакументальна даказвае расследаванне BELPOL.
Як стала вядома пра шпіёнаў рэжыму Лукашэнкі, якія працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём, і пры чым тут спецслужбы Расіі? Ці можна казаць, што Беларусь ператварылася ў “зборачны цэх расійскай вайны” і ці па прымусе Масквы гэта адбылося? Чым Мінску так цікавая супраца з хунтай М’янмы і што талібаў звязвае з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам у 14:00.