"Іслач" абыграла "Дынама-Мінск", абнавіла рэкорд і зноў узначаліла чэмпіянат

Вынікі 19-га туру

Вынікі 19-га туру / "Динамо-Минск"

У Вышэйшай лізе чэмпіянату па футболе прайшлі матчы 19-га туру. "Іслач" сенсацыйна абыграла мінскае "Дынама" з мінімальным лікам 1:0 і зноў забралася на першае месца ў табліцы. Праўда, мінчане маюць гульню ў запасе.

Серыя без параз "Іслачы" доўжыцца ўжо 11 гульняў запар, а "Дынама-Мінск" яны ў гэтым чэмпіянаце не прайгравалі. У першым крузе каманды згулялі ўнічыю. "Ваўкі" пабілі свой клубны рэкорд па колькасці перамог запар — цяпер іх стала сем. У 2020 годзе рэкорд складаўся з шасці перамог запар.

"МЛ Віцебск" у сябе дома не змог зламаць супраціў БАТЭ, гульня скончылася з лікам 0:0. 

Дзейны чэмпіён размясціўся на трэцім месцы, таксама маючы гульню ў запасе.

"Баранавічы" у сябе дома пры аншлагу далі бой "Дынама-Брэст" і змаглі пазбегнуць паражэння — 1:1.

"Нёман" упэўнена абыграў "Нафтан" — 2:0.

З такім жа лікам "Белшына" абыграла "Арсенал" — 2:0.

"Віцебск" мінімальна абыграў "Мінск" — 1:0.

"Гомель" і "Славія" мячоў не забілі — 0:0.

"Тарпеда-БелАЗ" і "Дняпро" таксама разышліся безгалевой нічыёй — 0:0.

Становішча ў чэмпіянаце:

“Ислочь” обыграла “Динамо-Минск”, обновила рекорд и снова возглавила чемпионат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.