Гродна другі раз за тыдзень затапіла пасля моцнай залёвы

Асобныя аўтамабілі апынуліся практычна цалкам схаваныя пад вадой

Асобныя аўтамабілі апынуліся практычна цалкам схаваныя пад вадой / Скриншот видео

Увечары 1 жніўня ў Гродне адбылося падтапленне вуліц, тратуараў, двароў і падземных пераходаў пасля магутнай і працяглай залёвы. Гэта ўжо другі сур'ёзны патоп у горадзе менш чым за тыдзень — папярэдняя залёва затапіла Гродна 27 ліпеня.

Паведамленні аб падтапленнях паступалі з розных раёнаў горада, найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў нізінах, у тым ліку на вуліцы Белуша. Гараджане публікуюць у сацсетках наступствы непагадзі. 

Асобныя аўтамабілі апынуліся практычна цалкам схаваныя пад вадой. Каля моста праз Юрысдыку паблізу вуліцы Міцкевіча, паводле слоў відавочцы, вадой змыла частку тратуара.

Падраздзяленні МНС 47 разоў выязджалі для адкачкі вады з падтопленых вуліц, прыдарожных тэрыторый, падвальных памяшканняў жылых дамоў і адміністрацыйных будынкаў.

Гродно во второй раз за неделю подтопило после сильного ливня
Гродно во второй раз за неделю подтопило после сильного ливня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.