“Бандэроль” для Лукашэнкі: пра гасцей з М’янмы, візіт да Трампа і БПЛА — эфір
Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Лукашэнка пашырае кантакты з талібамі, дэлегацыя якіх днямі наведвала Беларусь, і ўзмацняе супрацу з хунтай М’янмы. Калі ў выпадку з Афганістанам яшчэ можна казаць пра найперш гандаль “таварамі народнага спажывання”, то адносна М’янмы пра карысць супрацы “на падвышэнне дабрабыту простага народа гэтай краіны” казаць наўрад ці (калі верыць Justice For Myanmar) даводзіцца. Размова, хутчэй, ідзе пра гандаль зброяй. У той час як вайна ўсё часцей прыходзіць і ў Беларусь. У выглядзе “бандэролі” ад Пуціна...
Чаму Мінск так ухапіўся за супрацу з беднай, адсталай М’янмай, дзе пануе хунта, і што талібаў звязвае з Лукашэнкам? Чаму, гаворачы пра жаданне наладзіць адносіны з ЕС, рэжым не спыняе міграцыйны шантаж краін-суседзяў і пра што сведчаць залёты ў нашу краіну расійскіх беспілотнікаў? Што адбываецца на перамоўным трэку з Вашынгтонам і ці “адваюе” сабе месца на палітычным полі Бабарыка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі ў 13:00.