ЗША прыпынілі разгляд заявак на іміграцыйныя візы па ўсім свеце — СМІ

Дзярждэпартамент ЗША, ілюстрацыйнае фота

Дзярждэпартамент ЗША, ілюстрацыйнае фота / Alex Wong/Getty Images

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніла разгляд заявак на іміграцыйныя візы па ўсім свеце, піша "Наша Ніва" са спасылкай на Financial Times.

Людзям, якія ўжо запісаліся на сумоўі ў амерыканскіх амбасадах і консульствах, сталі паступаць паведамленні пра перанос сустрэч. Новыя даты абяцаюць паведаміць пазней. Пры гэтым у Дзярждэпартаменце не ўдакладняюць, калі ж адновіцца разгляд заяваў.

"Візавую паўзу" ў Дзярждэпе тлумачаць неабходнасцю правесці "паглыбленае навучанне" консульскіх супрацоўнікаў. Іх будуць вучыць выяўляць заяўнікаў, якія могуць стаць залежнымі ад дзяржаўнай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.