Вольга Карач атрымала ўзнагароду "Амбасадар міру 2026" у Стакгольме
Ольга Карач / Калаж Еўрарадыё
Кіраўніца арганізацыі "Наш дом" Вольга Карач атрымала ўзнагароду "Амбасадар міру 2026". Цырымонія адбылася ў Стакгольме падчас World Peace Conference, якую праводзяць у шафранавых колерах з удзелам будысцкіх манахаў.
Сярод арганізатараў канферэнцыі — Саюз тайскіх місіянераў у Еўропе, будысцкі храм "Ват Будхарама" ў Швецыі і некамерцыйная арганізацыя "Трэк Непал". На сайце "Нашага дома" адзначаецца, што ўзнагарода Карач звязана з яе шматгадовай праваабарончай і антываеннай дзейнасцю, у тым ліку падтрымкай уцекачоў, гвалтоўна перамешчаных асобаў і іншых уразлівых груп.
Пры гэтым сайт самой канферэнцыі ў сярэдзіне жніўня ўзламалі. Цяпер замест інфармацыі пра World Peace Conference там працуе анлайн-таталізатар.