Украіна ўдарыла па складзе Ozon. Побач знаходзяцца прадпрыемствы са зброяй

Украіна ўдарыла па Ozon

Украіна ўдарыла па Ozon / screenshot / video

Украіна ўдарыла па складзе Ozon: у ноч на 22 жніўня беспілотнікі атакавалі лагістычны комплекс маркетплейса ў Чапаеўску Самарскай вобласці. На складзе плошчай 135 тысяч квадратных метраў пачаўся пажар, ёсць пацярпелыя. Ozon паведаміў, што з будынка за некалькі хвілін эвакуіравалі больш за 500 супрацоўнікаў.

Працу склада цалкам спынілі на нявызначаны тэрмін. Тавары, якія захоўваліся там, прыбралі з продажу, частку заказаў адменяць, а пастаўкі прадаўцоў часова не прымаюць. Раней украінскія беспілотнікі атакавалі склады Wildberries.

У той жа Самарскай вобласці, паводле паведамленняў расійскіх і ўкраінскіх Telegram-каналаў, пасля атакі загарэўся Новакуйбышаўскі НПЗ "Раснафты". Побач са складам Ozon таксама знаходзяцца прадпрыемствы "Прамсінтэз" і "Палімер", якія вырабляюць выбуховыя рэчывы, зброю і боепрыпасы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.