Пуцін даў загад не біць па Кіеве тры дні — каб прыехалі Кушнер і Уіткаф

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін / AFP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў цягам трох дзён не атакаваць Кіеў. Раней ва Украіне заявілі, што адмовяцца ад удараў па Маскве на чатыры дні.

"Перамір'е" адносна ўдараў па сталіцах пачало дзейнічаць з 00:00 5 верасня. Іншых рэгіёнаў яно не тычыцца. Так, уначы з 4 на 5 верасня Украіна зазнала чарговы масіраваны абстрэл сваіх гарадоў.

Па словах прадстаўніка Крамля Дзмітрыя Пяскова гэта звязана з "падрыхтоўкай і правядзеннем там кантактаў амерыканскіх перамоўшчыкаў".

У нядзелю Кіеў мусяць наведаць прадстаўнікі Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.