Беларускай валанцёрцы другі раз не працягнулі часовы ВНЖ ва Украіне

Карына Пацёмкіна атрымлівае падзяку за дапамогу ад уладаў Бучы / асабісты архіў
Карына Пацёмкіна атрымлівае падзяку за дапамогу ад уладаў Бучы / асабісты архіў

Беларускай валанцёрцы Карыне Пацёмкінай Украіна зноў не працягнула часовы ВНЖ. Дзяўчына жыве ў Бучы і шмат зрабіла для мясцовых жыхароў. Яна нават атрымала падзяку за дапамогу ўкраінцам ад мясцовых уладаў.

“Што ў вас новага?” — пытаецца ФБ. Нічога, акрамя таго, што мне адмоўлена ў посвідкцы тымчасовага знаходжання ва Украіне. Я нават каментаваць гэта не хачу”, — піша Карына на сваёй старонцы.

Міграцыйная служба Украіны ўжо другі раз адмаўляецца працягнуць дзяўчыне від на жыхарства. Першую адмову яна атрымала летам, але украінскія чыноўнікі ёй дапамаглі, і дзяўчыну не выслалі з краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.