Анджэй Пачобут сустрэўся з Папам Рымскім Львом XIV
Анджэй Пачобут / Архіў
Пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Анджэй Пачобут некалькі хвілінаў асабіста размаўляў з Папам Рымскім Львом XIV. Былы палітвязень папрасіў у Пантыфіка благаславення для Беларусі, сваёй сям'і і "для сваёй вялікай сям'і — для Саюза палякаў у Беларусі".
Таксама Пачобут папрасіў Папу благаславіць копію абразка Маці Божай Кангрэгацкай. Яе ён збіраецца ўзяць з сабой у Гродна пасля вяртання ў Беларусь.
"Для кожнага католіка сустрэча з Папам — гэта асаблівы досвед. Я надзвычай удзячны за гэтую магчымасць. Я адчуваю спакой", — сказаў актывіст польскай меншасці ў Беларусі. Паводле яго, апошнія некалькі месяцаў былі вельмі насычанымі, а напярэдадні вяртання ў Беларусь унутраная напружанасць нарастала. "Цяпер я адчуваю спакой", — дадаў Пачобут.