З'явіўся спіс 25 вызваленых палітвязняў
Вызваленыя палітвязні / x.com/johnpcoale
З'явіўся поўны спіс палітвязняў, вызваленых 16 верасня:
Аляксандраў Андрэй, менеджар БелаПАН
Белавус Павел, заснавальнік крамы Symbal by
Бурло Яўген, удзельнік гурта Tor Band
Верамееў Ілля, асуджаны за паведамленні ў тэлеграм-чатах на пачатку вайны
Галавач Зміцер, удзельнік гурта Tor Band
Гняздзілаў Кірыл, былы міліцыянт і айцішнік
Злобіна Ірына, уладальніца кветкавай крамы, затрыманая па справе BY_help
Колас Зміцер, выдавец
Кузіна Таццяна, палітолаг
Лазарчык Алена, актывістка "Еўрапейскай Беларусі"
Лазарэнка Настасся, адвакатка
Наважылаў Дзмітрый, экс-дырэктар агенцтва БелаПАН
Пазняк Кірыл, журналіст
Пазняк Яніна, журналістка
Петручэня Павел, асуджаны па справе "Чорнай кнігі Беларусі"
Пінчук Яна, адміністратарка тэлеграм-каналаў, экстрадаваная з Расіі
Рабцаў Сяргей, асуджаны за каментары пасля смерці Зельцара
Сальмановіч Дзяніс, асуджаны за тэлеграм-каналы
Строева Вольга, 67‑гадовая прадпрымальніца з Гомеля
Цалюк Андрэй, актывіст з Брэста
Чумакоў Алесь, музыка "Старога Ольсы"
Чэкіна Людміла, дырэктарка Tut.by
Юшкевіч Яўген, былы следчы і айцішнік
Якубовіч Святлана, валанцёрка гомельскай "Вясны"
Ярэмчык Андрэй, удзельнік гурта Tor Band
Усіх вызваленых палітвязняў вывезлі ў Літву. Фонд BYSOL абвясціў экстраны фінансавы збор для дапамогі ім.