За "палітыку" асудзілі кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі
Дзяніс Гуляшоў / фота з ягонай старонкі Вконтакте
Па абвінавачанні ў "садзейнічанні экстрэміцкай дзейнасці" асудзілі прадпрымальніка Дзяніса Гуляшова, піша "Наша Ніва".
Гуляшову 39 гадоў, ён кіраваў групай кампаній "Дахміра". Гэта міжнародны бізнэс, які прадае абсталяванне для свінакомплексаў, малочна-таварных фермаў і птушкафабрык. Офісы кампаніі размяшчаюцца ў Беларусі, Расіі, Казахстане і Арменіі (да вайны быў таксама офіс ва Украіне).
Акрамя таго, да канца 2024 года Гуляшоў быў генеральным дырэктарам расійскай кампаніі "Мілпорт", якая гандлявала сырамі.
Паводле звестак НН, бізнесоўцу прысудзілі "хатнюю хімію".