У новым пакеце санкцый Еўрасаюза — НПЗ Беларусі і Расіі
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
У 21-ы пакет санкцый ЕС увайшлі нафтаперапрацоўчыя заводы з Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.
"Мы закранулі больш за сотню банкаў і крыптааператараў, больш за 40 караблёў ценевага флоту і нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расіі ды Беларусі, якія дапамагаюць Маскве працягваць вайну", — падзялілася яна падрабязнасцямі ў сацсетках.
У Беларусі два НПЗ — у Наваполацку і Мазыры. Наваполацкі "Нафтан" ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, таму можна меркаваць, што цяпер гаворка ідзе пра Мазырскі НПЗ.
Паведамляецца, што агулам у санкцыйным спісе 218 пунктаў. Сярод санкцый — замарозка яшчэ на год цэнаў на расійскую нафту.
"Упершыню мы нацэльваемся на караблі, якія дапамагаюць ценеваму флоту Расіі. І мы зрабілі важны крок да афіцыйнай забароны ўезду расійскіх вайскоўцаў у ЕС", — удакладніла сташыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Чакаецца, што новы санкцыйны спіс 24 ліпеня будзе апублікаваны ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза.
This is our largest round in four years, totalling 218 listings.
— Kaja Kallas (@kajakallas) July 23, 2026
We’ve hit more than a hundred banks and crypto operators, over 40 shadow fleet vessels, and several oil refineries in Russia and Belarus, who help keep Moscow’s war going.
We are also responding to Russia’s…