Змитер Дяденко издает книгу стихов "#Каб не ср@лі галубы". Читайте отрывок

Обложка книги

Обложка книги / "Камунікат"

Змитер Дяденко выпускает в издательстве "Камунікат" книгу стихов под названием "#Каб не ср@лі галубы".

Сборник состоит из двух частей. Первую из них, "#Каб не ср@лі галубы", автор называет своеобразной летописью позднего лукашизма. Это стихотворные отзывы на самые разнообразные события в стране: "Очередная девальвация, падение корпуса реактора, арест директора "Уралкалия" — новости дают множество мотивов для вдохновения".

Нашлось среди них и место белорусской эмигрантской хронике.

Во вторую часть, "Слаўны рыцар", вошли ироничные и сатирические стихи, не привязанные к конкретным событиям.

С разрешения автора и издательства Еврорадио публикует фрагмент книги.

***

Лета-восень, 2013

У выніку вірусу АЧС (афрыканскай чумы свіней) беларуская свінагадоўля мае вялізныя страты. Улады, аднак, хаваюць інфармацыю пра памеры эпізаотыі.

***

Я не ўстрымаю ані ўздыху, ані ўсхліпу:
такія сродкі — і марнуюцца дарма!
Краіна справілася ледзь з птушыным грыпам,
як навалілася свінячая чума.

Яна прыйшла — як падатковая, знянацку,
не папярэдзіўшы пра дату і пра час.
Як пераростак адбірае ў дзетак цацкі,
так нас пакінулі без сала і кілбас.

Мне давядзецца жыць цяпер без пальцам пханай!
Усю зіму адно сядзі — грызі рублі.
Нібыта Гамлета — чатыры капітаны,
майго кабанчыка вось гэтак валаклі...

Гляджу на мяса на малюнках і карцінах — 
і абураецца галодны арганізм:
спачатку птушкі, а цяпер дайшло да свінак!
Напэўна, трэба гучна скардзіцца ў Грынпіс...

 

Люты, 2015

У Мінску праходзяць перамовы "нармандскай чацвёркі" па ўкраінскім пытанні. Прылятаюць Пётр Парашэнка, Франсуа Аланд, Ангела Меркель, Уладзімір Пуцін. Пасля візіту замежных кіраўнікоў краін Аляксандр Лукашэнка расказвае, што яны ўсю ноч пілі каву вёдрамі.

***

Хіба на вечар той можна забыцца?
Так самалёты мільгалі ўгары!
Шчодра гасцям гатавала сталіца
Каву ў вядры.

Пуцін і Меркель, Аланд з Парашэнкам
Мову згубілі гадзіны на тры:
Ім падалі без галасу і енку
Сала ў вядры.

На развітанне высокія госці
Мелі дарунак ад гаспадароў:
Кожнаму з іх у прэзент дасталося
Бульбы вядро.

 

Лістапад, 2018

Падлетак, праходзячы міма скульптуры гарадавога, дае яму аплявуху, што трапляе на міліцэйскую відэакамеру. Юнака знаходзяць, прымушаюць прасіць прабачэння ў міліцыянтаў і… скульптуры гарадавога. Усё гэта здымаюць на відэа і выкладаюць у інтэрнэт. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч кажа, што гэта была ягоная ідэя.
Праз пару гадоў відэа з прабачэннямі і раскаяннямі стануць папулярным жанрам сярод міліцэйскіх кінааператараў.

***

Цяпер радзіма можа спаць спакойненька,
Нібыта з карамелькай за шчакой:
Зламыснік, што па пысе ляснуў помніку,
Захоплены жалезнаю рукой.

Адкажам хулігану і наёмніку:
"За помнік мы не спынім барацьбы!
Павінен быць парадачак ля помніка!"
Вось каб яшчэ не ср@лі галубы...

 

Верасень, 2020

Беларуская прапаганда публікуе "перахопленую размову Ніка з Майкам", у якой абмяркоўваюцца беларускія падзеі. Тэкст, прыпісаны "замежным лялькаводам", настолькі смешны, што яго жыўцом расцягваюць на цытаты і мемы.

***

Я вам скажу не дзеля падабайкі
(Я вашых падабаек не прашу!)...
Але размова нашых Ніка з Майкам
Сагрэла мне прадажную душу.

Цяпер мяне надзея не пакіне.
О, Майк і Нік! Вы зоркі! Oh, my God!
Камандуйце ў Варшаве і Берліне,
А мы, шпіёны, споўнім ваш загад!

 

Снежань, 2020

Афіцыйныя беларускія прафсаюзы арганізоўваюць "лісты з прадпрыемстваў" на адрас Рэнэ Фазэля, каб не адмяняць у Беларусі чарговы чэмпіянат свету па хакеі.

***

Мы не ай-ці і не маршрутчыкі з "газеляў",
Мы людзі простыя, або электарат...
Мы напісалі тры лісты Рэнэ Фазелю,
Каб ён у нас не забіраў чэмпіянат!

Мы недарэмна над лістамі пасядзелі —  
Чэмпіянат, няма сумневу, будзе наш:
Не кожны дзень паклоны б'юць Рэнэ Фазелю
І "Камунарка", і "БелАЗ", і "Гомсельмаш"!

Давай, Фазель, тэлевізійную карцінку!
А мы лістамі запасемся да пары:
Нас падтрымалі пацыенты у "Навінках",
Цяпер чакаем, ці падпішуць дактары...

 

Травень, 2021

Фірма Nivea (як і шэраг іншых заходніх кампаній) адмовілася быць спонсарам хакейнага чэмпіянату свету, калі ён пройдзе ў Беларусі. У адказ беларускія ўлады забаранілі прадаваць прадукцыю "Нівеі".

***

Бывай, пяшчотная мая і дарагая!
Чаму так горка — не магу я зразумець:
Ты больш шчаку маю ласкава не кранаеш,
На ёй цяпер спакойна адрастае шчэць.

Пайшла. Ніколі ўжо не вернешся, Нівея!
Сплывай у невараць, нібы ў Дняпры вада...
Гляджуся ў люстра я, і шчэць мая сівее,
І, бы ў Фідэля, адрастае барада.

 

Кастрычнік, 2022

Улады пагражаюць прызнаць “экстрэмізмам” нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, а таксама лозунг “Жыве Беларусь!” — маўляў, імі карысталіся нацысты
Раней масава сталі прызнаваць “экстрэмісцкімі матэрыяламі” недзяржаўныя СМІ. Суд і арышт пагражае не толькі за перасылку матэрыялаў і спасылак (= “распаўсюд экстрэмізму”), але нават і за падпіску на іх.

***

Пад коўдрай ціха сам сабе шапчу пагрозы,
Прашу сябе не нарывацца на скандал...
Сказаў "не ўмёрла Беларусь" — "нацысцкі лозунг"!
Згадаў газету — "экстрэмісцкі матар'ял"!

Я азіраюся, затоіўшы дыханне,
І пазбягаю розных пастак, як магу:
Каб аказацца ў экстрэмісцкім фармаванні,
Тут дастаткова стаць у краме у чаргу.


Зіма, 2024/2025

Напярэдадні чарговых “выбараў” Лукашэнкі ўлады арганізавалі перадвыбарчы мастацкі “Марафон адзінства”. У ім прымае ўдзел і малодшы сын Лукашэнкі Мікалай, які выконвае на раялі музычны нумар.


ЮНЫ ФАРАОН

Сонца ў Ніл сядала за Егіптам,
Верблюды йшлі з пашы у загон.
Дзесьці ў ценю тонкіх эўкаліптаў
Зажурыўся юны фараон.

У краіне ён прызнаны лідар,
Носіць і карону, і калье,
Мае свой палац і піраміду...
А душы чагосьці нестае.

Хоча есці — перад ім на выбар
Гурбай пахлава і куркума,
Бульба, памідоры, нават рыба!
А чагось галоўнага няма.

Каб дзяржавы мацаваць падмуркі,
Кліча жрэц глядзець на марафон...
І лабае на раялі "Мурку"
Для рэлаксу юны фараон.

 

Травень, 2025

У беларускіх крамах нечакана знікае… бульба і цыбуля.
Улады ва ўсім вінавацяць фермераў.


ФОКУСНІК

Такія фокусы (сачыце за рукой!)
Ён вырабляў у крамах пастаянна:
За яйкі браўся — і знікала малако,
А з ім таксама масла і смятана.

Разгадка фокуса — празрыстая, бы шкло.
А застаецца адчуванне — падманулі!
За што бярэцца ён, каб бульбы не было?
За што хапаецца, каб не было цыбулі?


Пачатак студзеня, 2026

У эмігранцкім бамондзе ўзнік скандал праз… запрашэнне на навагодні прыём да прэзідэнта Польшчы. Кагосьці запрасілі, кагосьці — не, і гэта стала нагодай для ажыўленых спрэчак і сварак у сацсетках.

***

У карагодзе танчылі "сняжынкі",
І "зайчыкі" скакалі як маглі...

А ў калідоры ў чэргах да ялінкі
Эксперты аналітыкаў таўклі,
Мясілі палітолагі магістраў,
Дарадцы раздавалі ўсім п@зды...
Чаму ж, скажыце, тыя актывісты
Дагэтуль штурмам не ўзялі Дразды?

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.