Прэвентыўны аўтарытарызм рэжыму: дзе і ў чым яго слабыя месцы — эфір
Глеб Фіцнер / Еўрарадыё
Нягледзячы на саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны і татальнае знішчэнне грамадзянскіх свабод унутры краіны, рэжым Лукашэнкі здолеў дамагчыся частковага дыпламатычнага пацяплення ў адносінах з ЗША і зняцця часткі санкцый. У адказ рэжымам былі памілаваны звыш 500 палітвязняў. Аднак шмат хто з вызваленых быў дэпартаваны з краіны, іх пашпарты рэжым ануляваў, рэпрэсіі ў краіне працягваюцца і пераходзяць на транснацыянальны ўзровень. Гэта наводзіць на думку, што для дэмакратычных сіл і краін Захаду гэты гандаль выяўляецца стратэгічным пройгрышам.
Чаму ва ўмовах адсутнасці гарантаваных эканамічных выгод і захавання жорсткага еўрапейскага эмбарга рэжым працягвае чапляцца за амерыканскі дыпламатычны трэк? Што на сёння з сябе ўяўляе “прэвентыўны аўтарытарызм” рэжыму Лукашэнкі? У чым галоўныя рызыкі для рэжыму і чаму беларусы імі не могуць скарыстацца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са стыпендыятам даследчай праграмы імя Віталя Сіліцкага (2026) пры Цэнтры новых ідэй, студэнтам Карлава Універсітэта Глебам Фіцнерам у 15:00.