Над Гомельшчынай зноў заўважылі расійскі "Шахед"
Дрон / t.me/flagshtok
Уначы расійскі рэактыўны дрон зноў парушыў паветраную прастору Беларусі. Прыкладна ў 2:30 ён заляцеў у раён Гомельшчыны, паведамляе "Флагшток" са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы.
Паводле гэтых даных, праз некалькі хвілін "Шахед" накіраваўся ў бок Рэчыцы, а ў 2:44 павярнуў да Нароўлі. У 2:53 беспілотнік ужо манеўраваў у раёне горада. Прыкладна ў гэты ж час у Жытомірскай вобласці Украіны абвясцілі паветраную трывогу.
Каля 3:00 дрон вылецеў з Беларусі і ўзяў курс на Чарнобыльскую зону адчужэння ў Кіеўскай вобласці.