На Кіеўшчыне падчас начнога абстрэлу загінула дзіця

Наступствы начной атакі 30 верасня 

Наступствы начной атакі 30 верасня  / ДСНС Украіны

У ноч на 30 верасня расіяне атакавалі Кіеў і Кіеўскую вобласць беспілотнікамі і ракетамі розных тыпаў. У выніку атакі вядома прынамсі пра двух загінулых у Кіеве, у вобласці загінула дзіця, перадае hromadske.

У Вышгарадзе (Кіеўская вобласць) з-пад завалаў разбуранага прыватнага дома ратавальнікі выратавалі трох чалавек. Сярод іх было дзіця, якое перажывала вострую рэакцыю на стрэс. Выратаваны мужчына атрымаў асколачныя раненні галавы, жанчына — траўмы нагі. Пад заваламі знайшлі цела аднаго дзіцяці.

Пра разнастайныя разбурэнні дамоў, складоў, пажары машын і гаражоў паведамляюць як з розных раёнаў украінскай сталіцы, так і Кіеўскай вобласці.

На Кіеўшчыне падчас начнога абстрэлу загінула дзіця
Наступствы начной атакі 30 верасня / ДСНС Украіны
На Кіеўшчыне падчас начнога абстрэлу загінула дзіця
Наступствы начной атакі 30 верасня / ДСНС Украіны
На Кіеўшчыне падчас начнога абстрэлу загінула дзіця
Наступствы начной атакі 30 верасня / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.