Бяляцкі сустрэўся з Коўлам перад яго візітам у Беларусь

Джон Коўл і Алесь Бяляцкі

Джон Коўл і Алесь Бяляцкі / ПЦ "Вясна"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.

Сустрэча лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі адбылася 8 верасня ў Вашынгтоне.

"Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы",цытуе праваабарончы цэнтр "Вясна" словы Бяляцкага. Іншыя падрабязнасці сустрэчы не паведамляюцца.

Алесь Бяляцкі выйшаў на волю ў снежні 2025-га ў выніку перамоваў паміж уладамі ЗША і рэжымам Лукашэнкі.

Як паведамляюць СМІ, чарговы візіт Коўла ў Беларусь запланаваны на 14 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.