Беларуса, які шпіёніў на спецслужбы РБ і РФ, ва Украіне асудзілі на 15 гадоў
Затрыманы ў Кіеве агент / СБУ
15 гадоў зняволенння прысудзілі ва Украіне агенту, які працаваў адначасова на расійскія і беларускія спецслужбы. Мужчыну прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе. Служба бяспекі Украіны затрымала яго ў Кіеве ў снежні 2025 года.
Як паведамляюць у СБУ, ён беларус. Для спецслужбаў Беларусі мужчына адсочваў лакацыі Сіл абароны, а для расійскіх службаў карэктаваў ракетна-дронавыя атакі па энергетычнай інфраструктуры Кіева.
Ён абсталяваў "назіральны пункт" за перыметрам адной са сталічных ЦЭЦ — праз акно сваёй кватэры. Таксама ён праводзіў разведку каля ЦЭЦ, каб высветліць яе тэхнічны стан пасля папярэдніх удараў па Кіеве.
Мужчына быў рознарабочым, ён працаваў на будаўніцтве сховішча для адной з кіеўскіх школаў. Расійскія і беларускія спецслужбы выйшлі на яго праз тэлеграм-каналы. Пасля выканання агентурных заданняў ён спадзяваўся на "эвакуацыю" за межы Украіны — у Расію. Ён загадзя падрыхтаваў тактычны заплечнік з рэчамі першай неабходнасці.
Гэты заплечнік, падрыхтаваны да ўцёкаў, як і мабільны тэлефон з доказамі яго злачынстваў СБУ выявіла пры ператрусе.